Беларуская Служба

Новы рэкорд самага нізкага ўзроўню вады ў Вісле для Варшавы

08.09.2024 13:02
«Гэта горш, чым у 2015 годзе, а ўзровень вады ўсё яшчэ падае», - паведаміў Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі.
a -
Віслa - узровень вады PAP/Wojtek Jargiło

Сёння раніцай узровень вады на гідралагічнай станцыі «Варшава-Булвары» на Вісле складаў 25 сантыметраў, паведаміў Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі.



«Гэта новы рэкорд самага нізкага ўзроўню вады ў Вісле для сталіцы. Гэта горш, чым у 2015 годзе, і ўзровень вады ўсё яшчэ падае», — напісаў інстытут у сацсетках.

Гідралагічная засуха прагрэсуе па ўсёй краіне, паведаміў прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, гідролаг Гжэгаж Валіеўскі(Grzegorz Walijewski):

- Сёння на амаль 300 з больш чым 600 гідралагічных станцый была зафіксаваная гідралагічная засуха. У сваю чаргу 22 станцыі зафіксавалі найніжэйшы ўзровень вады ў гісторыі.

Нагадваем, ранейшы рэкорд для Варшавы - 2015 года - складаў 26 сантыметраў.

IAR/аз

Сёлета ад засухі ў Польшчы пацярпелі трынаццаць ваяводстваў. Кампенсацыі фермерам аграмадныя

05.09.2024 13:40
Анамальная працяглая спёка, трапічныя ліўні, засуха. Як змены клімату ўплываюць на эканоміку Польшчы?