Алімпійскія гульні хутка набліжаюцца. У зборнай Польшчы ўпершыню ў гісторыі будзе больш жанчын, чым мужчын. Колькасць таксама азначае якасць, бо шанцы полек на медалі рэальныя.
У Парыжы выступяць 213 польскіх спартоўцаў. Упершыню ў гісторыі за чырвона-белых на старт выйдзе больш жанчын (113), чым мужчын (100).
Сцяганосцамі будуць трохразовая алімпійская медалістка ў кіданні молатам Аніта Владарчык і валейбаліст Пшэмыслаў Замойскі.
Старшыня Польскага алімпійскага камітэту Радаслаў Песевіч гаворыць, што ўпершыню польскага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях будзе адкрыты Польскі дом:
-Дом, які павінен папулярызаваць Польшчу за межамі дзяржавы. Гэта павінен быць дом нашых спартсменаў, журналістаў, заўзятараў. Будзе шмат цудоўных рэчаў, спорт будзе аб’ядноўвацца з культурай. Дом – месца сустрэч. Мы разлічваем, што гэта будзе вельмі паспяховы праект.
Радаслаў Песевіч адзначае, што кожны алімпійскі медаль – на вагу золата. Вельмі добрым вынікам, паводле старшыні ПАК, былі б 16 медаляў.
ав