«Я б сказаў па-сілезску, спадар прэзідэнт, што я думаю пра ваша вета, але гэта недарэчна публічна», – пракаментаваў у канцы траўня прэмʼер-міністр Дональд Туск рашэнне Анджэя Дуды накласці вета на законапраект аб сілезскай мове. Гэты дакумент надаў бы сілезскай статус рэгіянальнай мовы, яго цяпер мае кашубская мова. Уступленне закона ў сілу азначала б магчымасць увядзення добраахвотных заняткаў па сілезскай мове ў школах, здачу на ёй экзамену па заканчэнню сярэдняй школы, піша Rzeczpospolita.
Урад знайшоў спосаб прафінансаваць звязаныя з гэтым адукацыйныя мерапрыемствы.
Гэта вынік заяўкі аб змене прызначэння спецыяльнага рэзерву, якую падало ў Сейм Міністэрства фінансаў. Гаворка ідзе пра пункт 49 рэзерву, які тычыцца выкладання сілезскай мовы ў школах.
Выданне тлумачыць, праз тое, што прэзідэнт наклаў вета на прыняты ў красавіку акт аб прызнанні сілезскай мовы рэгіянальнай, урад не зможа выкарыстаць гэтыя грошы. Таму ён хоча змяніць размеркаванне сродкаў, якія замест навучання дзяцей у школах ідуць, між іншым, на: паслядыпломнае навучанне выкладчыкаў сілезскай мовы, падрыхтоўкі вучэбных дапаможнікаў і перакладу літаратуры. Гэтак жа і для адукацыі, але з крыху іншага пункту гледжання.
«ПіС абураны прапановай Міністэрства фінансаў, лічыць, што ўрад абыходзіць вета прэзідэнта і хоча выкладаць неіснуючую мову. «Грамадзянская кааліцыя» адказвае, што няма юрыдычных перашкод для таго, каб урад інвеставаў у развіццё моваў або культуры, якія афіцыйна не прызнаныя дзяржавай.
Заяву Міністэрства фінансаў ужо станоўча ацаніў Парламенцкі камітэт па дзяржаўных фінансах.
вх