Беларуская Служба

Сотні паломнікаў на роварах адправіліся ў паломніцтва ў Чэнстахову

19.07.2024 12:08
Пілігрымы едуць у чатырох групах.
         .
Ікона Маці Божай у санктуарыі на Яснай Гары ў Чэнстахове.Фота: Kancelaria Sejmu/Krzysztof Kurek, CC BY 2.0 , via Wikimedia Commons

Амаль 800 паломнікаў на роварах адправіліся ў Другую Тарнаўскую пілігрымку ў каталіцкі санктуарый на Яснай Гуры (Яснай Гары) ў Чэнстахове. Сёлета ў падарожжы ўдзельнічае на 300 чалавек больш, чым летась.

У нядзелю паломнікі прыбудуць на мэту. Удзельнічаюць як старыя, так і маладыя веласіпедысты, вопытныя і пачаткоўцы. Учора з розных месцаў Тарнаўскай дыяцэзіі яны дабраліся да Забава каля Тарнава, а раніцай, пасля святой Імшы, усе разам адправіліся ў бок Чэнстаховы. Чаму ўдзельнікі выбралі такі від падарожжа ў святое месца?

- Я не езджу часта на ровары. Муж быў у мінулым годзе першы раз, а я вырашыла паехаць з ім у гэтым годзе. Акрамя таго, у мяне ёсць просьбы, з якімі я адпраўляюся ў падарожжа. Яно добра запланаванае, раскладзенае на этапы.

- Я б хацела перадаць сыну каштоўнасці, з якімі я сама жыву. Раней я паломнічала пешшу на Ясную Гуру. Сёлета ў мяне менш часу, таму чатырохдзённае паломніцтва на роварах – гэта добрая альтэрнатыва.

Сёння ўдзельнікі Другой Тарнаўскай роварнай пілігрымкі пераадолеюць 79 кіламетраў да Мехава. Заўтра, праехаўшы 70 кіламетраў, яны прыбудуць у Міраў, а ў нядзелю будуць на месцы. Пілігрымы едуць у чатырох групах, іх суправаджаюць пілот, медычныя службы, веласіпедная служба і паліцыя.

IAR/нг