Паліцыянтам у Познані ўдалося знайсці карціну Каетана Стэфановіча «Смерць улана». Да Другой сусветнай вайны яна была часткай калекцыі каралеўскага замка Вавель. Карціна была страчана падчас вайны, а цяпер вернецца ў Кракаў.
Карціну на сайце аўкцыёну заўважыў выпадковы карыстальнік сеціва. Як паведаміў Мацей Свенціхоўскі (Maciej Święcichowski) з познанскай паліцыі, супрацоўнікі паехалі ў Гнезна, бо мелі інфармацыю, што там жыве чалавек, які выставіў карціну на продаж у інтэрнэце.
- На месцы аказалася, што яны знайшлі кватэру калекцыянера антыкварыяту. Мужчына з Гнезна паведаміў паліцыі, што ў красавіку гэтага года з ім звязаўся мужчына з Плоцка, які хацеў прадаць розныя медалі ды іншы антыкварыят, але падчас здзелкі ён таксама паказаў яму карціну з Гнезна, яна яго не зацікавіла, але ён зрабіў фотаздымкі і пагадзіўся выкласці іх у інтэрнэт.
Паліцэйскія, ідучы па гэтым следзе, накіраваліся ў Плоцк. Там знайшлі ўладальніка зніклай карціны. Ён патлумачыў, што атрымаў яе ў якасці падзякі ад адстаўнога жаўнера Войска Польскага.
Паліцыя перадала вобраз куратару з замка ў Вавелі.
Аўтар карціны Каетан Стэфановіч – улан Польскіх легіёнаў, які загінуў у 1920 годзе ў польска-бальшавіцкай вайне. Па словах супрацоўнікаў Вавельскага замка, акварэль мае як мастацкую, так і гістарычную каштоўнасць.
IAR/нг