«Мы ўважліва сочым і ліквідуем наступствы ўсіх інцыдэнтаў і праблем, пра якія паведамляецца ў Польшчы ў сувязі з глабальным збоем IT-сістэм», – запэўніў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
Збой звязаны з некарэктнай працай сэрвісаў Microsoft. Кампутары Windows з праграмным забеспячэннем CrowdStrike маюць праблемы з прадукцыйнасцю.
У допісе ў сацсетках палітык падкрэсліў, што спецыялісты павольна, але паслядоўна ліквідуюць наступствы тэхнічнай няспраўнасці. Віцэ-прэм’ер таксама падзякаваў усім службам і ўстановам, якія ў апошнія суткі ўважліва сачылі за сітуацыяй з бяспекай у Польшчы.
«Словы ўдзячнасці, у прыватнасці, гучаць прыватнай частцы лічбавага рынку, якая праявіла вялікую адказнасць і выканала бездакорную працу. З гэтым выклікам справіліся ўсе», – дадаў Кшыштаф Гаўкоўскі.
Нагадаем, 19 ліпеня шэраг кампаній па ўсім свеце паведамілі аб перабоях. Тысячы карыстальнікаў Microsoft пачалі сутыкацца з «сінім экранам смерці», які сведчыць аб крытычным збоі.
iar/эж