З моманту свайго заснавання Baltic Opera Festival стаў адным з найбуйнейшых оперных мерапрыемстваў пад адкрытым небам у Еўропе. Томаш Канечны – сусветна вядомы польскі оперны спявак – запрашае не толькі аматараў оперы і класічнай музыкі ў Гданьск, Сопат і Гдыню на чарговы этап свайго аўтарскага праекту, які пройдзе з 20 па 25 ліпеня 2024 года.
Фестываль распачынаецца суботу, 20 ліпеня, увечары операй Джакома Пучыні «Турандот» у Оперным тэатры ў Сопаце, – кажа Томаш Канечны:
- Сёлета спаўняецца стагоддзе з дня смерці італьянскага кампазітара Джакама Пучыні і на адкрыцці і ў пры канцы фестывалю прагучыць яго апошняя опера «Турандот». На сцэну Лясной оперы ў Сопаце таксама вернецца відовішчная пастаноўка Балтыйскай оперы ў Гданьску «Лятучы галандзец» Рыхарда Вагнэра.
Адна з запланаваных падзеяў, якія суправаджаюць Baltic Opera Festival, – адмысловы сімфанічны канцэрт «Салідарнасць і свабода» ў выкананні Ukrainian Freedom Orchestra ў Гдыні. Адметнасць выступу ў тым, што Сімфонія № 9 Бетховена заспяваюць польскія выканаўцы, але па-ўкраінску.
Сярод іншага, на сцэне Балтыйскай оперы можна ўбачыць пастаноўку Вялікага тэатра ў Лодзі «Гензель і Грэтэль», адну з самых вядомых казак братоў Грым, з багатай калекцыі нямецкіх опер, створаных для дзяцей.
iar/эж