Польшча можа спыніць перавозку тавараў з Беларусі, калі не будуць выкананыя некалькі ўмоваў, заявіў у інтэрвʼю Radio ZET намеснік міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Шэйна (Andrzej Szejna).
– У Польшчы ёсць асаблівыя ўмовы што да Беларусі. Калі б яна хацела нармалізаваць адносіны, гэта азначала б спыненне гібрыдных атак, выдача забойцы польскага салдата і вызваленне зняволеных палякаў, – сказаў ён.
Шэйна таксама адзначыў, што Беларусь – краіна, якая адкрыта звязаная і супрацоўнічае з Расіяй, варожа настроеная ў дачыненні да Украіны, таму «нашыя магчымасці дзеянняў супраць такой краіны абмежаваныя».
– Але, магчыма, калі гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, мы зможам спыніць перавозкі грузаў праз Беларусь. Нам гэта таксама нявыгадна, але мы пачынаем да гэтага даспяваць, і ў Беларусі заўважаюць, што мы да гэтага ставімся сур’ёзна, – растлумачыў Шэйна.
вх