Пра гэта сёння заявіў міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Пашык, які паведаміў, што праект будзе ўтрымліваць каля 50 розных тыпаў змен, якія палегчаць вядзенне бізнесу ў Польшчы. Законапраект утрымлівае, сярод іншага, алічбоўку дамоў лізінгу.
Міністр паведаміў, што зменяцца і правілы правядзення праверак у дачыненні да мікрапрадпрымальнікаў. Кшыштаф Пашык паведаміў, што яны будуць скарочаныя з цяперашніх 12 да 6 дзён. Таксама будзе ўсталяваны абавязак прадстаўляць прадпрымальніку спіс, звесткі і дакументы перад пачаткам папярэдняй праверкі.
Міністр хацеў бы, каб першыя змены ўступілі ў сілу ў наступным годзе.
ПР/юл