Беларуская Служба

Пачаўся набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia

30.07.2024 15:17
Стыпендыя Gaude Polonia — выдатная магчымасць працы і культурнага абмену для прадстаўнікоў творчай сферыю
.
.nck.pl

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча  Gaude Polonia на 2025 год.

На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці:

  •    кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка),
  •    выяўленчае мастацтва (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка),
  •    ахова культурнай спадчыны (у тым ліку захаванне твораў мастацтва і музейная  справа),
  •    літаратура (у тым ліку пераклад),
  •    музыка (у тым ліку гісторыя і музычная крытыка),
  •    тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка) і танцы.


Дэдлайн падачы заявак — 15 кастрычніка 2024 года.

Больш пра ўмовы чытайце ТУТ.

Стыпендыяльная праграма міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polonia  прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з Беларусі і Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія маюць значны і дакументаваны паслужны спіс у сваіх галінах дзейнасці.

вх

Спявачка Paulinn: Не ведаю, як павернецца жыццё, таму трэба быць «універсальным салдатам»

23.09.2022 18:30
Паўліна Цімохіна, салістка і стваральніца гурта Paulinn, з'ехала ў Польшчу ў 2020-ым годзе. Гэта было асэнсаванае рашэнне.Спявачка расказала, як складваецца яе жыццё ў Польшчы.