Першыя польскія экіпажы прайшлі падрыхтоўку па абслугоўванні шведскіх самалётаў ранняга папярэджвання SAAB 340. Гэта машыны, падобныя на амерыканскія AWACS, якія рэгулярна патрулююць паветраную прастору Польшчы ў рамках хаўрусніцкіх абавязацельстваў і ўмацавання ўсходняга флангу НАТА.
SAAB 340 – гэта новая закупка для польскага войска. Дамова была заключана ў ліпені мінулага года і рэалізавана цягам некалькіх месяцаў. Таксама неадкладна пачалася падрыхтоўка экіпажаў па абслугоўванні гэтых сучасных самалётаў.
SAAB абсталяваны радарам, здольным выяўляць судны на адлегласці 320 кіламетраў, паветраныя судны на адлегласці 370 кіламетраў і крылатыя ракеты на адлегласці 200 кіламетраў.
IAR/аз