Беларуская Служба

Міністр нацыянальнай абароны да жаўнераў: Вы працягваеце традыцыі абаронцаў суверэннай і незалежнай Польшчы

15.08.2024 12:33
15 жніўня адзначаецца гадавіна пераможнай для Польшчы Варшаўскай бітвы 1920 г.
   -
Міністр абароны Уладзімеж Касіняк-Камыш PAP/Radek Pietruszka

- Вы працягваеце традыцыі абаронцаў суверэннай і незалежнай Польшчы. Вы робіце гэта, клапоцячыся пра памяць і сапраўдную прывязанасць да каштоўнасцяў. У Дзень Войска Польскага дзякую за вашу службу, - напісаў віцэ-прэм'ер і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш у лісце да жаўнераў.

Ліст міністра нацыянальнай абароны вайскоўцам апублікаваны ў чацвер на сайце Мінабароны.

«Жаўнеры Войска Польскага! Кожны год Дзень Войска Польскага нагадвае нам пра гераізм і самаадданасць вашых шаноўных папярэднікаў, пра самыя слаўныя эпізоды польскай зброі, пра цану незалежнасці і свабоды. Мы адзначаем яго ў гадавіну адной з найважнейшых перамог у нашай гісторыі — Варшаўскай бітвы, падчас якой Войска Польскае адбіла атаку Чырвонай Арміі, што прынесла ў Заходнюю Еўропу крывавую рэвалюцыю», — пісаў Касіняк-Камыш.

Ён нагадаў, што «ў гэты дзень мы ўшаноўваем усіх Герояў, якія са зброяй у руках змагаліся за нашу Радзіму з самага пачатку нашай краіны». «Сёння вы працягваеце традыцыі абаронцаў суверэннай і незалежнай Польшчы. Вы робіце гэта як клопатам аб памяці, так і сапраўднай прывязанасцю да каштоўнасцяў, якім былі верныя пакаленні нашых абаронцаў — гонару, мужнасці, ахвярнасці. Вы даказваеце вернасць гэтым ідэям, ахоўваючы нашу бяспеку на дзяржаўнай мяжы, служачы ў польскіх вайсковых кантынгентах або падтрымліваючы польскіх грамадзян у цяжкіх сітуацыях, такіх як стыхійныя бедствы», — чытаем.

15 жніўня адзначаецца гадавіна пераможнай для Польшчы Варшаўскай бітвы 1920 г. Перамога польскага войска вызначыла незалежнасць краіны і спыніла паход бальшавіцкай рэвалюцыі ў Заходнюю Еўропу. Гэта таксама быў адзін з найважнейшых элементаў гістарычнай памяці ІІ Рэчы Паспалітай.

Дзень 15 жніўня быў абвешчаны ў 1923 годзе Днём Войска Польскага. Так было да 1947 г. З 1992 г. Дзень Войска Польскага зноў адзначаецца ў сярэдзіне жніўня.