Беларуская Служба

У ваенным парадзе ўдзел прынялі больш за 2 тысячы жаўнераў і 200 адзінак вайсковай тэхнікі (ФОТА)

15.08.2024 15:49
За маршам польскіх і саюзных войскаў на Вісластрадзе назіралі вышэйшыя польскія ўлады на чале з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм'ерам Дональдам Тускам, а таксама натоўпы жыхароў і гасцей Варшавы.
Анджэй Дуда на вайсковым парадзе PAP/Leszek Szymański

Перад шэсцем прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў з рапартам камандуючага парадам.

Падчас маршу армія прэзентуе разнастайную ваенную тэхніку - ад танкаў Leopard, Abrams і K2, праз гаўбіцы Krab і K9, да транспарцёраў Rosomak, ракетных установак Homar, самаходных мінамётаў Rak і супрацьпаветранай абароны Patriot і супрацьракетнай сістэмы Mała Narew.

Войска прэзентавала таксама лёгкія машынамі Aero і Żmija, а таксама тэставыя адзінкі новых машын пяхоты Borsuk і першыя адзінкі разведвальных машын Kleszcz.

Адметнасцю парада стане авіяшоу. На ім можна было ўбачыць каля васьмідзесяці розных тыпаў самалётаў, у тым ліку знішчальнік пятага пакалення F-35 у суправаджэнні шматмэтавага F-16.


. 
. 
. 
. 
. 
. 
. 
. .