Беларуская Служба

У вадаёмах на поўдні Польшчы нарастае праблема, звязаная з водарасцямі

25.08.2024 11:39
 Толькі за ўчорашні дзень службы вылавілі больш за 1400 кілаграмаў дохлай рыбы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com / Deactivated

У вадаёме Дзержна Дужэ (Вялікае Дзержна) і чацвёртым участку Глівіцкага канала на поўдні Польшчы пастаянна паяўляецца мёртвая рыба, якую прыходзіцца выбіраць з вады. Толькі за ўчорашні дзень службы вылавілі больш за 1400 кілаграмаў дохлай рыбы. За тры тыдні, з 3 жніўня, калі праблема пачала нарастаць, налічана ўжо амаль 121 тона мёртвай рыбы.

Прычына такой сітуацыі - павелічэнне ў вадзе колькасці так званых «залацістых водарасцяў».

Да панядзелка дзейнічае забарона на карыстанне водамі вадасховішча Дзержна Дужэ і часткі Глівіцкага канала. Рашэнне аб забароне прыняў Сілезскі ваявода. Забарона ўведзеная між іншым з мэтаю абмежавання магчымасці распаўсюджвання залацістых водарасцяў у іншыя вадаёмы.

IAR/нг