Беларуская Служба

Раніцай у Польшчу з тэрыторыі Украіны заляцеў неапазнаны паветраны аб'ект

26.08.2024 14:20
Аб гэтым паведамілі ў Аператыўным камандаванні родаў узброеных сіл Польшчы.
. .
Ілюстрацыя. Радар.Фота: Pixabay.com/dlohner

Працягваюцца пошукі аб'екта, які перасек паветраную мяжу дзяржавы ў раёне ўкраінскага горада Чэрванаград. Сёння Украіна падверглася надзвычай моцнай паветранай атацы з боку расійскіх захопнікаў.

Польскія вайскоўцы назіралі за аб'ектам з 6:43. Прэс-сакратар аператыўнага камандавання ўзброеных сіл Яцэк Гарышэўскі (Jacek Goryszewski) паведаміў, што камандуючы аперацыяй гатовы быў даць згоду збіць аб'ект. Гэтага не адбылося, таму што - у адпаведнасці з заканадаўствам - патрабуецца так званая «візуальная ідэнтыфікацыя». Гэта значыць, што армія — у мірны час — павінна быць упэўненая, што не расстраляе, напрыклад, цывільную машыну. Ваенныя страцілі сувязь з аб'ектам каля 7 раніцы.

Аб'ект шукаюць у гміне Тышаўцы - на поўдзень ад Грубешава. Вайскоўцы таксама не выключаюць, што аб'ект мог развярнуцца і пакінуць тэрыторыю Польшчы.

IAR/нг

Расія атакуе Украіну масіраваным ударам, Польшча падняла ў паветра авіяцыю

26.08.2024 08:31
Аператыўнае камандаванне ўзброеных сіл Польшчы папярэджвае, што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны ў мэтах бяспекі ў паветра паднятыя баявыя самалёты.