Каля вёскі Рагувэк блізка мястэчка Хорашч Падляскага ваяводства ўпаў паветраны шар. У гандоле знаходзіліся 15 чалавек, двое з іх дастаўлены ў бальніцу.
Уршуля Гліньска, прэс-сакратар бургамістра Харошчы, паведаміла Польскаму радыё, што, паводле відавочцаў, паветраны шар рухнуў аб зямлю з вялікай сілай.
- На месцы хутка з'явілася пажарная служба. У выніку падзення аэрастата з 15 чалавек раненні атрымалі трое з іх. Аднаго забраў у шпіталь верталёт медыцынскай авіяцыі, аднаго - хуткая дапамога. Прычыны раптоўнага прызямлення паветранага шара невядомыя. Вядзецца расследаванне.
Паветраны шар рухнуў на пустое поле. Мясцовыя жыхары ў выніку аварыі не пацярпелі, будынкі не пашкоджаныя.
яс/IAR