Беларуская Служба

Польская армія працягвае пошук паветранага аб’екту, які перасёк мяжу і праз нейкі час знік з радараў

02.09.2024 14:19
БЛА, пошук якога вядуць польскія вайскоўцы, гэта хутчэй за ўсё дрон-камікадзэ Shahed, які расіяне выкарыстоўваюць у атаках на Украіну.
-
Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскікрыніца: TVP Info (screen)

Польская армія працягвае пошук паветранага аб’екту, які тыдзень таму перасёк польскую мяжу і праз нейкі час знік з радараў. Вайскоўцы не выключаюць, што гэта мог быць дрон-камікадзэ. Пошукі ідуць у Люблінскім ваяводстве на ўсходзе краіны. 

Сёння салдаты прачэшуць 30 квадратных кіламетраў тэрыторыі, паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі

  • Мы ўжо сем дзён вядзём пошукі. Сёння ў акцыі ўдзел прымае 250 салдат. Учора нам удалося дакладна прачасаць тэрыторыю плошчаю ў 32 квадратныя кіламетры. Акрамя пошукаў на зямлі, нашы спецыялісты аналізуюць спадарожнікавыя дадзеныя. Сённяшні дзень для нас важны, бо можа даць канкрэтныя вынікі. 

Сёння вайсковае кіраўніцтва павінна прыняць рашэнне наконт заканчэння пошукавай акцыі альбо яе працягу. 

БЛА, пошук якога вядуць польскія вайскоўцы, гэта хутчэй за ўсё дрон-камікадзэ Shahed, які расіяне выкарыстоўваюць у атаках на Украіну. Вайскоўцы таксама не выключаюць, што паветраны аб’ект мог пакінуць тэрыторыю Польшчы.

вс