Беларуская Служба

1,5 тысячы культурных праектаў атрымаюць фінансаванне з фондаў ЕС

05.09.2024 18:03
Найбольшая колькасць праектаў атрымае фінансаванне ў Мазавецкім ваяводстве, найменшая – у Апольскім.
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

1 500 культурных праектаў атрымаюць фінансаванне з фондаў ЕС. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны прадставіла вынікі конкурсу на атрыманне грантаў на культуру ў рамках Нацыянальнага плана аднаўлення.

Намеснік кіраўніка міністэрства Марта Цянкоўска(Marta Cienkowska) паведаміла, што зацікаўленне праграмай было вялізнае.

«Мы атрымалі 4 619 заявак. Сродкі атрымае прыкладна 30 працэнтаў з іх. Кошт пададзеных заявак - гэта амаль 330 мільёнаў злотых. Размеркаваць мы маглі 112 мільёнаў злотых, з якіх 106 мільёнаў - гэта фінансаванне на першым этапе. Неўзабаве будзе этап апеляцыі, на які ў нас прызначана больш за 6 мільёнаў злотых», — сказала Марта Цянкоўска.

Найбольшая колькасць праектаў атрымае фінансаванне ў Мазавецкім ваяводстве, найменшая – у Апольскім. У асноўным яны тычацца тэатра, музыкі і выяўленчага мастацтва. Гаворка ідзе пра, між іншым, пра фестывалі, выставы, спектаклі і канцэрты, а таксама дакументальныя праекты, даследаванні і канферэнцыі.

IAR/аз

Польшча гатовая дапамагчы ў аднаўленні гістарычных жылых дамоў у Львове

04.09.2024 13:57
Львоўскую вобласць абстралялі дзве групы крылатых ракет.