Польшча з 11 верасня прадоўжыла на 90 дзён пастанову аб часовай забароне знаходжання грамадзян у раёнах на мяжы з Беларуссю. Па даўжыні буферная зона ахоплівае больш за 60 км мяжы, па шырыні – ад 200 м да некалькіх кіламетраў.
Буферная зона была ўведзеная на моцы рашэння міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаша Сямоняка 13 чэрвеня на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.
Паводле МУСіА Польшчы, увядзенне забароны накіраванае на «забеспячэнне бяспекі як грамадзян, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаванне дзейнасці груп кантрабандыстаў, якія садзейнічаюць нелегальнай міграцыі».
Прэс-сакратар беластоцкага ваяводскага начальніка паліцыі малодшы інспектар Томаш Крупа сказаў, што з моманту ўвядзення буфернай зоны злачынная актыўнасць, звязаная з перакідкай людзей праз мяжу, значана знізілася.
- З моманту ўвядзення абмежаванняў мы затрымалі 10 кур’ераў і 162 чалавек, якія нелегальна трапілі ў Польшчу. Наша праца заключаецца ў праверцы транспартных сродкаў на блокпастах і падчас рэйдаў. Агулам мы здзейснілі больш за 122 тыс. праверак.
Увядзенне буфернай зоны стала наступствам эскалацыі сітуацыі на граніцы, справакаванай рэжымам Лукашэнкі, і забойствам мігрантам 21-гадовага польскага салдата Матэвуша Сітэка 6 чэрвеня.
вс