Беларуская Служба

Германія ўводзіць памежны кантроль на сваіх межах – Польшча супраць

11.09.2024 15:59
Міністэрства ўнутраных спраў Германіі паведаміла, што з 16 верасня ФРГ уводзіць часовы - на тэрмін шэсць месяцаў - пагранкантроль на наземных граніцах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneWojciech Wrzesien / Shutterstock.com

Польшча не разумее рашэння Германіі аб увядзенні памежнага кантролю на сваіх межах. Яно парушае прынцыпы свабоднага перамяшчэння тавараў і паслугаў, лічыць віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Ён зазначыў, што ўсе суседзі Германіі чакаюць ад Берліна выканання Шэнгенскага пагаднення, якое гарантуе свабоду перамяшчэння па тэрыторыі Еўрасаюза.

Паводле віцэ-прэме’ра, замест увядзення памежнага кантролю «Германія магла б дапамагчы ў ахове мяжы, для прыкладу, польскай усходняй граніцы».

  • Мы ахоўваем не толькі польскую мяжу, але і мяжу ЕС. І таму чакаем падтрымкі ў барацьбе з атакамі на нашу мяжу і нашых салдат ды памежнікаў. Не трэба закрывацца на сваёй тэрыторыі, а варта падумаць, як ахоўваць Еўропу. Я бачу, што нашы нямецкія калегі думаюць інакш.

Міністэрства ўнутраных спраў Германіі паведаміла, што з 16 верасня ФРГ уводзіць часовы - на тэрмін шэсць месяцаў - пагранкантроль на наземных граніцах. Паводле Берліна, мера накіраваная на ўзмацненне бяспекі Германіі, у тым ліку для абароны ад ісламісцкага тэрарызму і транспамежнай злачыннасці.

вс