Беларуская Служба

Больш за кілаграм какаіну ў страўніку! (ВІДЭА)

12.09.2024 09:01
Затрыманаму ў варшаўскім аэрапорце іншаземцу пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Нігерыец перавозіў наркотыкі ў сваім страўнікуfacebook.com/gov.pl.kas/скрыншот

Нацыянальнае падатковае ўпраўленне прадухіліла кантрабанду больш за кілаграма какаіну ў варшаўскім аэрапорце імя Шапена. Нігерыец перавозіў наркотыкі ў сваім страўніку. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.



Кошт наркотыкаў на чорным рынку складае больш за 1 мільён 100 тысяч злотых.

Супрацоўнікі Нацыянальнага падатковага ўпраўлення (поль. KAS) праверылі 31-гадовага грамадзяніна Нігерыі, які прыляцеў у Варшаву з Парыжа. Падчас праверкі падарожнік вельмі нерваваўся. Яго адказы на пытанні пра падарожжа былі неадназначнымі і супярэчлівымі.

Тэст паказаў наяўнасць у арганізме какаіну. Мужчына прызнаўся, што праглынуў 86 капсул згаданага наркотыку. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе камп’ютарная тамаграфія пацвердзіла наяўнасць у яго целе аднаго кілаграма 250 грамаў капсул какаіну.

Рашэннем суда іншаземца арыштавалі на 3 месяцы.

IAR/аз

Варшаўская паліцыя затрымала 92 чалавекі, канфіскавала больш за 1,3 кг наркотыкаў

03.08.2024 13:01
У канцы ліпеня супрацоўнікі варшаўскай паліцыі правялі аперацыю пад кодавай назвай «Чыстыя вакацыі».