Старшыня Еўракамісіі прыедзе ў Польшчу ў чацвер, неафіцыйна даведалася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
Урсула фон дэр Ляен плануе наведаць рэгіёны, пацярпелыя ад паводкі:
- Пра тое, што кіраўнічка Еўракамісіі можа прыехаць у Польшчу раней паведамляў прэм’ер-міністр Дональд Туск, але кіраўнік польскага ўрада не ўдакладніў даты. Цяпер, як высветлілася, ужо вядома, што гэта будзе чацвер. Старшыня Еўракамісіі прыедзе, каб пабачыць, як выглядаюць пацярпелыя ад стыхіі тэрыторыі. Таксама гэта будзе нагода пагаварыць пра выплату грошай з бюджэту ЕС на пакрыццё стратаў пасля паводкі. Гаворка ідзе таксама пра прадаўжэнне часу на рэалізацыю праектаў, фінансаваных ЕС, заканчэнне якіх з-за паводкі будзе зацягвацца.
IAR/аз