Беларуская Служба

Праз Уроцлаў праходзіць паводкавая хваля

19.09.2024 13:31
Паводле дадзеных службаў, узровень вады ў Одэры крыху ніжэйшы за спрагназаваны. Інцыдэнтаў не зафіксавана.
    .   .
Праз Уроцлаў праходзіць паводкавая хваля. Некаторыя вуліцы затопленыя.PAP/Krzysztof Ćwik

Узровень вады ў вадасховішчы ў Мяткуве пад Уроцлавам знізіўся. Гэта добры прагноз для ўзроўню ракі Быстрыца і гарадоў на яе беразе.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што не плануецца падрываць супрацьпаводкавыя валы. Ён дадаў, што чуткі на гэтую тэму могуць быць наўмыснай дэзінфармацыяй. Падчас пасяджэння крызіснага штаба ва Уроцлаве прэм'ер-міністр паведаміў, што ў некалькіх месцах з'яўляўся чалавек у ваеннай форме, які апавядаў пра намеры падарваць валы. Ён ездзіць на аўтамабілі з фальшывымі рэгістрацыйнымі нумарамі. Дональд Туск заклікаў паведамляць паліцыі ці службам, калі нехта заўважыць гэтага чалавека. Палітык дадаў, што ўчора размаўляў з супрацоўнікамі Агенцтва бяспекі ва Уроцлаве пра пагрозу дыверсій і дэзінфармацыі падчас паводкі.

У раёнах паводкі паліцыя затрымала 10 чалавек за марадзёрства. У пацярпелых ад паводкі раёнах дзяжураць больш за 5 тысяч паліцэйскіх. Больш за 2 тысячы супрацоўнікаў з усёй краіны гатовыя ў выпадку неабходнасці прыехаць утрымання парадку ў рэгіёне

Прэм'ер-міністр паведаміў, што Войска Польскае атрымала прапанову аб дапамозе з боку войск тэрытарыяльнай абароны Германіі. Амерыканскія салдаты ўжо дапамагаюць змагацца з паводкай у Жагані.

Больш за 12 000 пажарных-добраахвотнікаў і 12 000 вайскоўцаў ужо працуюць пры ліквідацыі наступстваў паводкі.

ПР/юл