Беларуская Служба

У жніўні польскія кампаніі вырабілі менш тавараў, чым год таму

19.09.2024 17:32
У мінулым месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года прамысловая вытворчасць знізілася на 1,5 працэнта.
Фото ілюстративнеpxhere.com/CC0 Domena publiczna

У жніўні польскія прадпрыемствы вырабілі менш тавараў, чым год таму. Апошнія даныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць, што ў мінулым месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года прамысловая вытворчасць знізілася на 1,5 працэнта, а ў параўнанні з ліпенем - на 5,2 працэнта.

Рынак чакаў лепшых дадзеных. Найбольшае падзенне зафіксавана ў сферы здабычы карысных выкапняў і распрацоўцы кар'ераў - амаль мінус 8 працэнтаў.

ПР/юл