Кіраўнік польскай дыпламатыі наведае амерыканскую сталіцу, а таксама Балтымор, Нью-Ёрк і Дэтройт да 28 верасня.
Міністр Сікорскі пачне свой візіт перамовамі з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі і экспертамі аналітычных цэнтраў у Вашынгтоне. Акрамя таго, міністр прачытае лекцыю ва Універсітэце Джона Хопкінса ў Балтыморы. Выступленне будзе прысвечана сучасным выклікам палітыкі бяспекі і трансатлантычных адносін.
23 верасня кіраўнік польскага МЗС наведае Нью-Ёрк, дзе возьме ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і ў шэрагу сустрэч і мерапрыемстваў высокага ўзроўню, якія адбудуцца ў рамках мерапрыемства.
Напрыканцы свайго візіту ў ЗША 27 верасня міністр Сікорскі наведае Дэтройт, штат Мічыган. Там ён сустрэнецца з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі заводу General Dynamics Land Systems, які з'яўляецца падрадчыкам пры рэалізацыі польскіх заказаў зброі. Падчас знаходжання ў Мічыгане запланаваныя таксама сустрэчы з мясцовай польскай супольнасцю, а таксама членамі Кангрэсу з гэтага штата.
ПР/юл