Беларуская Служба

У падтрымку грамадзянскага законапраекта «Стоп ланцугам» сабралі больш за 500 тысяч подпісаў

24.09.2024 16:06
Больш за 534 тысячы чалавек падтрымалі грамадзянскі законапраект па зменах у Закон аб абароне жывёл «Стоп ланцугам».
Projekt ustawy ma m.in. znieść przyzwolenie na trzymanie zwierząt na uwięzi
Projekt ustawy ma m.in. znieść przyzwolenie na trzymanie zwierząt na uwięziShutterstock/DiPres

Законапраект прадугледжвае змены, звязаныя з развядзеннем, утрыманнем хатніх жывёл.

Грамадзянскі камітэт здаў подпісы ў прыёмную Канцылярыі Сейма.

Грамадзянскі праект прадугледжвае поўную адмову ад утрымання сабак на прывязі і абавязку іх чыпавання і кастрацыі (за выключэннем выпадкаў развядзення). Таксама прадугледжваецца ўзмацненне пакарання за жорсткае абыходжанне з жывёламі, у тым ліку асабліва жорсткае.

«Ініцыятары збору прапаноўваюць караць за такі ўчынак да 8 гадоў пазбаўлення волі», — кажа Цэзары Вышыньскі з фонду Viva!

У падпісанні грамадзянскага законапраекта ўдзельнічала група левых дэпутатаў. Ініцыятары збору подпісаў паказваюць, што адносіны паміж кансерватарамі і правымі дэпутатамі могуць мець вырашальнае значэнне для падтрымкі ініцыятывы ў Сейме.

— Перакананая, што наша справа не скончыцца перадачай подпісаў. Будзем далей кантактаваць з палітыкамі, пераконваць іх у тым, што гэта першы і слушны крок у барацьбе за правы жывёл, — гаворыць Катажына Ясляр (Katarzyna Jaślar) з ініцыятывы «Акцыя дэмакратыя».

Грамадзянскі законапраект цяпер будзе разглядаць Аналітычная служба Сейма. Потым яму будзе прысвоены нумар і дакумент будзе перададзены ў камісію для першага чытання.

IAR/вх