Адпраўка дадатковых войск на ліквідацыю наступстваў паводкі не перашкаджае ў правядзенні аперацыі па ахове польска-беларускай мяжы.
У чацвер, 26 верасня Супраслі пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш:
«Агулам у аперацыі на мяжы ўдзельнічае 17 тыс. жаўнераў, больш за 5 тыс. знаходзяцца непасрэдна на лініі мяжы. Удзел войска ў ліквідацыі наступстваў паводкі не ўплывае на ахову мяжы.Асновай поспеху аперацыі «Бяспечнае Падляшша» з’яўляецца цеснае супрацоўніцтва ўсіх сілавых ведамстваў», - перакананы міністр абароны.
Кіраўнік Мінабароны дадаў, што ціск нелегалаў на ўсходняй мяжы Польшчы ўзмацняецца. За першыя тры тыдні верасня зафіксавана прыкладна 2,5 тыс. спроб перасячэння мяжы, а з пачатку года — 26 тыс. роўна столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год.
iar/эж