Беларуская Служба

Сёння апошні дзень падачы заявак на энергетычны ваўчар

30.09.2024 12:00
Мэта ўвядзення энергетычнага ваўчара - змякчыць наступствы павышэння цэн на энерганосьбіты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Couleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння апошні дзень, калі палякі могуць падаваць заяўку на энергетычны ваўчар. Гэта аднаразовая дапамога для малазабяспечаных сем'яў у аплаце рахункаў за электраэнергію.

Павел Марціняк(Paweł Marciniak) з Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя патлумачыў, што сума дапамогі можа складаць ад 300 да 1200 злотых.

- Усё залежыць ад колькасці членаў сям’іі, а таксама спосабу абагрэву дома. Калі, напрыклад, дадзеная хатняя гаспадарка выкарыстоўвае да абагрэву электраэнергію, то мы павялічваем дапамогу ўдвая, то бок ад 600 -1200 злотых.

Павел Марціняк нагадвае, што заяўкі можна падаць рознымі спосабамі, як асабіста ў офісе гмінных уладаў або  праз дадатак mObywatel.

Першапачаткова меркавалася, што энергетычным ваўчарам скарыстаецца каля 3,5 мільёна хатніх гаспадарак. Дадзеныя паказваюць, што заявак было пададзена менш.

Мэта ўвядзення энергетычнага ваўчара - змякчыць наступствы павышэння цэн на энерганосьбіты, якое ўступіла ў сілу ў пачатку ліпеня, калі спынілі дзеянне энергаахоўныя шчыты.

IAR/аз

Хатнія гаспадаркі ў Польшчы могуць ужо плаціць за электраэнергію паводле дынамічнага тарыфу

27.08.2024 12:30
Эксперты падкрэсліваюць, што для часткі спажыўцоў пераход на дынамічны тарыф можа быць карысны.