Беларуская Служба

Музей Полін запрашае на цікавую экскурсію на беларускай мове

30.09.2024 15:30
Удзельнікі экскурсіі будуць мець нагоду перанесціся ў габрэйскія мястэчкі - адчуць іх атмасферу і каларыт.
Помнік героям гета ў Варшавеfacebook.com/polinmuseum

Музей гісторыі польскіх габрэяў Полін (польск.: Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN) запрашае на аўтарскую экскурсію: «Слядамі жыхароў мястэчак» на беларускай мове па часовай выставе: «(po)ŻYDOWSKIE» з Таццянай Казак.

Выстава «(po)ŻYDOWSKIE» ілюструе гісторыю гарадка Апатава, у якім да вайны габрэйскае насельніцтва складала 60% ад усіх жыхароў. Расказчыкам будзе мастак Маер Кіршэнблат, які  каларытна згадвае месцы сваёй маладосці.

Удзельнікі экскурсіі будуць мець нагоду перанесціся ў габрэйскія мястэчкі (штэтлы), адчуць не толькі іх атмасферу, але і ўбачыць карціны, поўныя фарбаў, фантазіі і гумару. У гэтым ім дапамогуць творы мастацтва і прадметы часовай экспазіцыі.

Экскурсія на часовай выставе «(po)ŻYDOWSKIE» на беларускай мове ў Музеі гісторыі польскіх габрэяў Полін адбудзецца ў нядзелю 6 кастрычніка а 14.00-15.00. Запісацца магчыма да 15.00 ў пятніцу перад шпацырам. Зарэзерваваць можна максімум два бясплатныя ўступныя квіткі. Рэзервацыя бясплатных квіткоў: atrutneva@polin.pl. Колькасць месцаў абмежаваная.

Таццяна Казак нарадзілася ў 1983 годзе ў Гродне. Вывучала гісторыю ва ўніверсітэце ў Гродне, атрымала ступень магістра ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ў Вільнюсе. Ад 2011 г. жыве і працуе ў Варшаве, у тым ліку праводзіць экскурсіі па Варшаве і сталічных музеях.

аз

Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію, прысвечаную мястэчкам  – «(Po)żydowskie»

15.05.2024 19:43
19 траўня (нядзеля), 16.00-17.00 адбудзецца стацыянарная экскурсія на беларускай мове, пасля якой пройдзе майстар-клас.