Беларуская Служба

З новага года палякі пачнуць будаваць у краіне сетку бамбасховішчаў

30.09.2024 18:30
У Варшаве ўжо прайшла праверка аб’ектаў, якія могуць служыць бамбасховішчамі.
Варшаваjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

У наступным годзе мы плануем пачаць будаваць у Польшчы сетку бамбасховішчаў, заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak).

На мінулым тыдні Сейм пачаў працу над урадавым праектам Закона аб грамадзянскай абароне. Ён прадугледжвае, між іншым, стварэнне ўніверсальнай сістэмы грамадзянскай абароны ў выпадку крызісу і вайны.

Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) паведаміў, што ў сталіцы ўжо прайшла праверка аб’ектаў, якія могуць служыць бамбасховішчамі:

- У нас ёсць такія памяшканні, напрыклад, у некалькіх будынках ратушы. Да гэтай пары яны выкарыстоўваліся, як архівы. Я загадаў ачысціць іх і падрыхтаваць. Таксама ў многіх пачатковых школах у Варшаве ёсць такія памяшканні, якія можна выкарыстоўваць, як бамбасховішчы.

Законапраект аб грамадзянскай абароне быў перададзены ў камісію. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі заявіў, што хацеў бы, каб Сейм прыняў яго да сярэдзіны лістапада.

IAR/аз

Варшава выдаткуе 27 мільёнаў еўра на бамбасховішчы

14.03.2024 11:19
Сталіца Польшчы рыхтуецца да горшага пасля заявы Пуціна пра гатоўнасць да ядзернай вайны.