Пасведчанне Здзіслава Кафарскага - сямнаццацігадовага юнака, забітага ў нямецкім дзіцячым лагеры ў Лодзі - атрымала яго пляменніца Галіна Кафарска. Яна сказала Польскаму радыё, што гэта важная падзея для ўсёй сям’і:
-Мой бацька не раз успамінаў, што брат загінуў у Лодзі. Я купіла кнігу Юзафа Віткоўскага, у якой апісана, як загінуў мой дзядзька. Ён украў хлеб, падзяліўся з сябрамі. Немцы даведаліся, хто хлеб скраў. Прывязалі яго за ногі ўніз галавой і апускалі ў бочку з алівай. Потым напісалі, што ён памёр ад заражэння крыві.
На дадзены момант Інстытут нацыянальнай памяці апазнаў целы 280 чалавек з прыкладна 2600 знойдзеных у Польшчы і за мяжой. Летась і сёлета работы вяліся ў 96 месцах, былі выяўлены 170 чалавек.
ав
Дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі