Беларуская Служба

«Новыя левыя» выставяць свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы

06.10.2024 08:30
Ім можа быць жанчына – гэта высновы з учарашняга паседжання Нацыянальнай рады партыі.
C
Cустаршыня «Новых левых» Роберт Бедрань PAP/Paweł Supernak

«Новыя левыя» выставяць свайго кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. Такое рашэнне было прынятае ўчора на паседжанні Нацыянальнай рады партыі і было аднагалоснае, заявіў сустаршыня «Новых левых» Роберт Бедрань (Robert Biedroń):

- Усе члены Нацыянальнай рады прагаласавалі за тое, каб левыя сілы на будучых прэзідэнцкіх выбарах прапанавалі свайго кандыдата або кандыдатку на галоўную пасаду ў краіне.

«Калі будзе некалькі кандыдатаў, пройдуць праймерыз», - дадаў Роберт Бедрань.



У сваю чаргу старшыня Клуба левых Анна Марыя Жукоўска напісала на сайце X, што падчас паседжання рады большасць членаў выказалася за жаночую кандыдатуру. Прагучала нават канкрэтнае прозвішча  - Агнешкі Дземяновіч-Бонк. Аднак, гэта яшчэ не афіцыйныя кандыдатура, дадала Жукоўска.

Рашэнне аб тым, хто будзе афіцыйным кандыдатам, «Новыя левыя» прымуць на працягу некалькіх бліжэйшых тыдняў.

IAR/аз