Беларуская Служба

SW Research: Палякі не давяраюць асабліва адной нацыі

06.10.2024 14:28
Расейцы, мусульмане, беларусы - нацыянальнасці, якім палякі давяраюць найменш!
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: No-longer-her/pixabay.com/CC0 Public Domain

SW Research даследаваў узровень даверу палякаў да розных нацыянальнасцяў і меншасцяў. Паводле справаздачы, найбольшую дыстанцыю яны адчуваюць ад расейцаў (57,2 бала са 100). Наступныя месцы займаюць мусульмане (44,7) і беларусы (44,2).



У той час палякі найбольш давяраюць амерыканцам (18 балаў са 100), чэхам (18,4) і славакам (18,6).

Даследаванне, праведзенае SW Research, паказвае, што палякі найбольш адкрытыя да сваіх паўднёвых суседзяў, у той час як усход Еўропу выклікае ў іх найбольшую занепакоенасць. За адным выключэннем -  грамадзяне Украіны занялі чацвёртае месца ў рэйтынгу.

Немцаў і вугорцаў палякі ацэньваюць адносна нейтральна, у той час як яны выяўляюць асаблівую сімпатыю да такіх краінаў, як Японія і ЗША. Паводле экспертаў, гэта можа быць вынікам іхняга прывабнага іміджу сучасных і эканамічна развітых краінаў.

аз