Беларуская Служба

Катастрафічнае ДТЗ на S7: сутыкнуліся 20 машын. Адзін кіроўца затрыманы

19.10.2024 08:16
Чатыры чалавекі загінулі і 15 атрымалі раненні ў выніку сутыкнення на трасе s7 у Боркаве (Borków) у Паморскім ваяводстве. Службы затрымалі аднаго кіроўцу.
   S7:  20
Катастрафічнае ДТЗ на S7: сутыкнуліся 20 машын Фота: Добраахвотная пажарная каманда ў Люблева Гданьскім

Катастрафічная аварыя адбылася ў пятніцу каля поўначы. Паводле інфармацыі паморскай паліцыі, здарэнне адбылося на рамантаваным участку трасы S7 у напрамку Гдыні.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сярод пацярпелых ёсць дзеці. У здарэнні ўдзельнічалі грузавікі. У выніку сутыкнення частка аўтамабіляў згарэла.

У выратавальнай аперацыі была задзейнічана значная колькасць пажарных, ратавальнікаў і паліцыі. На месца таксама прыбыў верталёт медыцынскай авіяцыі.

Першапачаткова было ўстаноўлена, што 37-гадовы мужчына, які кіраваў грузавіком, наехаў на іншыя аўтамабілі,  — паведаміла паліцыя. Мужчына арыштаваны. Ён быў цвярозы, але ў яго ўзялі кроў для аналізу на псіхаактыўныя рэчывы.

Ускладненні аўтамабільнага руху на трасе s7 могуць працягвацца яшчэ некалькі гадзін.

PR24/яс