Міністр юстыцыі Адам Боднар падаў у суд на былога прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага. Гаворка ідзе пра заяву, у якой экс-прэм'ер абвінаваціў міністра ў нажавым раненні польскага салдата на польска-беларускай мяжы.
Адам Боднар патрабуе выбачэнняў і выплаты 10 000 злотых у карысць дабрачыннай арганізацыі Вялікі аркестр святочнай дапамогі. «Гэта было парушэнне межаў сумленнай грамадскай дыскусіі», — заявіў міністр. І дадаў, што былы прэм'ер павінен асцярожней падбіраць словы.
Пазоў тычыцца падзей, якія адбыліся на мяжы траўня і чэрвеня. Былы прэм'ер-міністр склікаў прэс-канферэнцыю пасля гібелі польскага салдата, параненага нажом нелегальным мігрантам, які хацеў прарвацца праз шлагбаум на польскай мяжы. Матэвуш Маравецкі сказаў тады, між іншым, што рукі Адама Боднара ў крыві.
IAR/нг