Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі новую важную трамвайную лінію за 277 млн еўра (ФОТА/ВІДЭА)

29.10.2024 12:10
Цяпер у цэнтр Варшавы жыхары раёна Вілянаў змогуць дабрацца на працягу 20-25 хвілін, а на аўто час у дарозе з-за затораў можа заняць каля гадзіны.
У Варшаве адкрылі новую трамвайную лінію ў раён Вілянаў PAP/Marcin Obara

У Варшаве адкрылі новую трамвайную лінію працягласцю 7 км. Першы трамвай выйшаў з дэпо на новую трасу а 3:46. Пасля 07:00 раніцы пасажырам трамваю быў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.


Будаўніцтва трасы доўжылася два гады, а яе агульны кошт склаў 1 млрд 190 млн злотых (больш за 277 млн еўра). Траса спалучыла цэнтр польскай сталіцы з раёнам Вілянаў, які ў апошні час вельмі хутка забудоўваецца.


Цяпер у цэнтр Варшавы жыхары раёна змогуць дабрацца на працягу 20-25 хвілін, а на аўто час у дарозе з-за затораў можа заняць каля гадзіны.

У мінулым трамваі хадзілі ў Вілянаў, аднак траса была ліквідаваная больш за 50 гадоў таму.

вс