Беларуская Служба

У Варшаве пачынаецца акцыя «Гіена»

31.10.2024 16:01
Падчас Дня Усіх Святых функцыянеры муніцыпальнай паліцыі будуць патруляваць сталічныя могілкі круглыя суткі.
Могілкі ў гарадку ЗакапанэPAP/Grzegorz Momot

Сёння муніцыпальная паліцыя ў Польшчы пачынае акцыю «Гіена». Толькі ў Варшаве за бяспекай у наваколлі могілак будзе сачыць амаль пяць тысяч функцыянераў. Напярэдадні Дня Усіх Святых асабліва актывізуюцца злaдзеі, перасцерагае старэйшы інспектар Ежы Ябрашка(Jerzy Jabraszko) з Варшаўскай муніцыпальнай паліцыі:

- З магілаў крадуць свечкі, букеты, кветкі. Таксама магчымыя акты спусташэння і апаганьвання надмагільных помнікаў.

Менавіта таму функцыянеры муніцыпальнай паліцыі будуць патруляваць сталічныя могілкі круглыя суткі. Таксама варта старанна ахоўваць свае рэчы, бо натоўп на могілках - гэта нагода для кішэнных зладзеяў.

Нагадваем, рабаванне магілаў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 8 гадоў.

IAR/аз