Беларуская Служба

«Уік-энд з Незалежнай» у філармоніі ў горадзе Зялёна Гура адбудзецца 8-11 лістапада

04.11.2024 18:30
11 лістапада палякі святкуюць Дзень незалежнасці.
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

У праграме прагучаць творы польскіх кампазітараў у выкананні сімфанічнага аркестра, струннага аркестра, квінтэта духавых інструментаў і спевакоў, у тым ліку хору Зялёнагурскай філармоніі.

- Я перакананы, што гэтыя музычныя імпрэзы стануць сапраўдным святам для душы. Яны аб'яднаюць класічныя творы найвыдатнейшых польскіх кампазітараў, такіх як Фрыдэрык Шапэн, Мечыслаў Карловіч і Войцех Кіляр, а таксама надзвычай каштоўныя творы, знойдзеныя ў музычных архівах, - сказаў маршалак Любускага ваяводства Марцін Яблоньскі, які з'яўляецца ганаровым патронам.

«У творах, выкананых у Зялёнагурскай філармоніі салістамі, музыкантамі сімфанічнага аркестра, хору і калектываў, мы знойдзем як меланхолію мінулых часоў, так і энтузіязм адроджанай незалежнасці. Дзякуючы гэтаму серыя канцэртаў гэта не толькі магчымасць святкаваць гісторыю разам, але таксама і нагода для больш глыбокага разважання над каранямі, якія звязваюць нас з мінулым», - паведамляюць арганізатары.

ав