Беларуская Служба

На кангрэсе ў Кракаве абмяркуюць, у прыватнасці, уплыў сексуальнай рэвалюцыі на аслабленне інстытута сям'і

08.11.2024 17:02
Гэтае мерапрыемства з’яўляецца, між іншым, адказам на праблему адзіноты.
.  .
Сям'я. Ілюстрацыйны здымак.Фота: PeopleImages.com - Yuri A/Shutterstock

Адказнае бацькоўства – галоўная тэма трэцяга Міжнароднага кангрэса сужэнства і сям’і. Ён пройдзе з 13 па 15 лістапада ў Тэалагічным інстытуце святароў-місіянераў у Кракаве.

Гэтае мерапрыемства з’яўляецца, між іншым, адказам на праблему адзіноты, лічыць адзін з арганізатараў, Кракаўскі арцыбіскуп мітрапаліт Марэк Ендрашэўскі. Ён падкрэслівае, што чалавечая адзінота — гэта хвароба, праблема сучасных людзей, якія ўцякаюць у свет Інтэрнэту, пры гэтым ніхто не створаны быць адзінокім, чалавек створаны да жыцця ў сям’і, у сужэнстве.

Сярод дакладчыкаў спецыялісты з усяго свету, у тым ліку прафесар Мэры Эберштат з ЗША. На працягу дзясяткаў гадоў яна даследуе прычыны аслаблення шлюбу і сям'і ў заходніх краінах. Яна кажа, што падчас канферэнцыі эксперты з усяго свету абмяркуюць, наколькі важным з'яўляецца навучанне аб сям'і. «Асабліва ў нашым разбітым свеце, з якім мы маем справу пасля сексуальнай рэвалюцыі 1960-х гадоў, якая значна аслабіла сям'ю. Гэта важны момант, каб падкрэсліць прыгажосць сямейных адносін і тое, колькі шчасця яны могуць унесці ў жыццё», - падкрэслівае Мэры Эберштат.

IAR/нг