У суботу раніцай у шпіталі памёр святар са Шчытна, які стаў ахвярай жорсткага нападу, — паведаміў прэс-сакратар курыі ў Ольштыне кс. Марцін Савіцкі.
72-гадовы пробашч парафіі Лех Ляховіч атрымаў сур'ёзныя траўмы пасля нападу на плябанію ў пачатку гэтага месяца. Гаспадыня святара напалохала нападніка і паклікала на дапамогу. Пробашча даставілі ў шпіталь у Ольштыне. Яго стан з самага пачатку характарызавалі як крытычны.
— Пракурор чакае заключэння ўрача, ці былі цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці святара, нанесеныя злачынцам, — растлумачыў прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Ольштыне Даніэль Брадоўскі.
Затрыманаму 27-гадоваму мужчыне Шымону К. прад'яўленае абвінавачванне ў замаху на забойства святара. У абвінавачанні гаворыцца, што ён нанёс некалькі ўдараў металічнай сякерай па галаве пробашчу.
Айцу Леху Ляховічу было 72 гады. Апошнія гады выконваў абавязкі пробашча парафіі св. Брата Альберта ў Шчытна. Ён быў будаўніком гэтага касцёла.
IAR/PAP/вх