Беларуская Служба

Польскія авіялініі LOT аднаўляюць палёты на Кіпр, а таксама ўводзяць новыя сезонныя кірункі

10.11.2024 16:43
У зімовай сетцы злучэнняў LOT таксама з'явіліся прамыя рэйсы  Варшава-Лісабон і Варшава-Інсбрук.
    LOT ()
Адзін з самалётаў кампаніі LOT (ілюстрацыя)Tomasz Warszewski/Shutterstock

Польскія нацыянальныя авіялініі  LOT аднаўляюць пастаянныя рэйсы на Кіпр. Пасля двухгадовага перапынку самалёты авіяперавозчыка зноў завязваюць Варшаву з Ларнакай. Рэйсы выконваюцца чатыры разы на тыдзень, у летняй сетцы плануецца шэсць палётаў на тыдзень.

Прадстаўніца Міністэрства турызму Кіпру Барбара Гароўска-Кавальская заявіла, што новае авіязлучэнне станоўча паўплывае на турыстычны рух:

– Аднаўленне пастаяннага авіязлучэнне інтэнсіфікуе, у тым ліку, бізнэсовыя кантакты паміж Кіпрам і Польшча. Гэта таксама вельмі добрая навіна для турыстычнага рынку. 

У зімовай сетцы злучэнняў LOT таксама з'явіліся прамыя рэйсы  Варшава-Лісабон і Варшава-Інсбрук. Летняя сетка авіязносін нацыянальных авіяліній Польшчы будзе ўведзена ў сакавіку 2025 г.

эж