Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянкі перад помнікамі айцоў незалежнасьці — Вінцэнта Вітаса, Ігнацы Яна Падэрэўскага, Ігнацы Дашыньскага, Рамана Дмоўскага, Войцеха Карфанты і Юзэфа Пілсудзкага.
У абед прэзідэнт у Бельведэрскім палацы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды з нагоды Дня нацыянальнай незалежнасці.
Кавалерам ордэна Белага Арла стаў між іншым прафесар Рышард Легутка. Ён атрымаў узнагароду з рук прэзідэнта Анджэя Дуды падчас цырымоніі ў Бельведэры ў Дзень нацыянальнай незалежнасці.
Ордэн Белага Арла — найстарэйшая і вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча, якая ўручаецца за выдатныя грамадзянскія і вайсковыя заслугі перад Рэспублікай Польшчай як у мірны, так і ў ваенны час. Яе ўручаюць найбольш выбітным палякам і найвышэйшым прадстаўнікам замежных краін.
Пасля ўручэння ўзнагарод прэзідэнт узяў удзел у імшы за Радзіму і ва ўрачыстай варце перад Магілай невядомага салдата.
ПР/юл