Беларуская Служба

Кіраўнік польскай дыпламатыі павіншаваў з Днём Незалежнасці суайчыннікаў за мяжой

11.11.2024 14:12
Радаслаў Сікорскі: няхай сённяшняе свята будзе для нас натхненнем для далейшых дзеянняў на карысць Рэспублікі Польшча!
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СІкорскіPAP/Paweł Supernak

«Няхай сённяшні дзень незалежнасці будзе для ўсіх нас натхненнем для далейшых дзеянняў дзеля агульнага дабра — Рэспублікі Польшча», — напісаў Радаслаў Сікорскі ў заяве Міністэрства замежных спраў, апублікаванай у сацыяльных сетках.

Як нагадвае МЗС, 11 лістапада спаўняецца 106 гадоў з дня аднаўлення незалежнасці Польшчы. «Спраўдзіліся мары пакаленняў нашых продкаў аб доўгачаканай свабодзе», — падкрэсліваецца ў далучаным да анонсу відэа.

Кіраўнік ведамства перадаў самыя цёплыя пажаданні з Днём Незалежнасці суайчыннікам за мяжой. «Дзякуй за ваш унёсак ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу Польшчы ў свеце», — падкрэсліў палітык. Ён выказаў удзячнасць польскай грамадскасці за культываванне польскай культуры і перадачу роднай мовы з пакалення ў пакаленне.

«Няхай сённяшні дзень незалежнасці будзе для ўсіх нас натхненнем для далейшых дзеянняў дзеля агульнага дабра — Рэспублікі Польшча», — сказаў на заканчэнне Сікорскі.

PAP/юл