Размова ідзе пра 9 мільярдаў 400 мільёнаў еўра.
Еўракамісія дала зялёнае святло на гэтую выплату некалькі дзён таму. У наступны аўторак рашэнне Камісіі зацвердзяць эксперты Камітэта эканамічнай палітыкі ЕС.
Праз 10 дзён, гэта значыць 29 лістапада, рашэнне будзе прынята Эканамічна-фінансавым камітэтам, і на гэтым удзел краін ЕС заканчваецца, і гэта адкрывае магчымасць Еўракамісіі пералічыць грошы на польскі рахунак.
Пул у памеры 9 мільярдаў 400 мільёнаў еўра будзе скіраваны, сярод іншага, на будову польскіх ветраных электрастанцый у Балтыйскім моры, на рэканструкцыю чыгуначных ліній і набыццё новага рухомага складу, на анкалагічныя бальніцы, інвестыцыі ў ізаляцыю дамоў і замену печаў, на развіцццё высакахуткаснага Інтэрнэту.
IAR/Beata Płomecka/вх