Камендант ваяводскай паліцыі ў Катавіцах Марыюш Кшыстыняк, паведаміў, што ў Сілезскім гарнізоне вакантныя больш за паўтары тысячы пасад. Аднак гэта не азначае, што няма жадаючых працаваць. З пачатку года ў сілезскім гарнізоне пачалі працу амаль 500 новых афіцэраў.
Заяў на службу ў паліцыі больш, чым вакансій. Праблема аднак у тым, што не кожны праходзіць кваліфікацыю, патлумачыў у эфіры Польскага радыё камендант Кшыстыняк.
— Мы не прымаем усіх, хто праяўляе жаданне служыць у паліцыі. Частка кандыдатаў не праходзіць фізічных і псіхалагічных тэстаў. Не прымаюцца кандыдаты, у якіх была судзімасць. Чалавек, які служыць у паліцыі не можа мець ні крымінальнай ні падатковай судзімасці.
Камендант Кшыстыняк у Катавіцэ запэўніў, што, нягледзячы на вакансіі, жыхары рэгіёну знаходзяцца ў бяспецы.
— Калі казаць пра агульную злачыннасць, то колькасць выпадкаў пастаянна змяншаецца і цяпер знаходзіцца на самым нізкім узроўні за апошнія 5 гадоў. Гэта тычыцца крымінальнай злачыннасці і іншых сямі катэгорый, найбольш дакучлівых грамадству - зменшыліся крадзяжы аўтамабіляў, рэкет і крадзяжы з узломам.
Польскі ўрад прыняў закон, які павінен дапамагчы запоўніць кадравыя недахопы ў паліцыі. У тым ліку, спрашчаюцца працэдуры вяртання на службу былых афіцэраў і прыём на службу выпускнікоў кадэцкіх класаў.
IAR/яс