Адам Галаціньскі (Adam Hałaciński) раней працаваў амбасадарам у Швэцыі і прадстаўніком Польшчы ў АБСЭ. Пра сваё новае прызначэньне ён паведаміў на платформе Х:
«Ганаруся прызначэннем Упаўнаважаным міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Павага і ўдзячнасць майму папярэдніку Артуру Міхальскаму», — напісаў Адам Галаціньскі.
Артур Міхальскі нядаўна атрымаў новае дыпламатычнае прызначэнне ў Ірландыю ў якасці ўпаўнаважанага ў справах Польшчы.
Адам Галаціньскі ўжо прыняў удзел у сустрэчы Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Форуму грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» ЕЗ ў Вене.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павал Латушка вітаў новае прызначэнне Адама Галаціньскага, звярнуўшы ўвагу на нязменную падтрымку Польшчай памкненняў беларускага грамадства да дэмакратычных змен у Беларусі.
pap/svaboda.org/эж