Беларуская Служба

Польскія ўлады заахвочваюць грамадзян карыстацца прыкладаннем mObywatel

25.11.2024 17:01
З гэтай мэтай яны запусцілі адмысловую інфармацыйную кампанію з бюджэтам у 20 мільёнаў злотых.  
Здымак мае ілюстрацыйны характарPexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

«м-Грамадзяніну прасцей! » (mObywatel ma łatwiej! – поль.) – гэта лозунг інфармацыйнай кампаніі па прасоўванні дзяржаўнага прыкладання, якую запусціла Міністэрства лічбавых тэхналогій.

Мэта кампаніі - пераканаць польскіх грамадзян карыстацца электроннымі паслугамі, асабліва дадаткам mObywatel, кажа віцэ-прэм'ер Кшыштаф Гаўкоўскі(Krzysztof Gawkowski):

- Мы хацелі б, каб дадатак mObywatel стаў універсальным для ўсіх грамадзян. Хочам павялічыць колькасць карыстальнікаў, сёння гэта 8 мільёнаў. Мы лічым, што лічба ў 10 мільёнаў чалавек будзе дасягнутая ў 2025 годзе, а потым яна надалей будзе расці.

Інфармацыйная кампанія будзе доўжыцца да 2027 года, а яе агульны бюджэт складае больш за 20 мільёнаў злотых. У міністэрстве спадзяюцца, што да 2035 года колькасць карыстальнікаў прыкладання павялічыцца да 20 мільёнаў, а сам дадатак будзе змяшчаць усе найбольш важныя электронныя сэрвісы, якія палегчаць жыццё грамадзянам.

IAR/аз