Беларуская Служба

У 2025 годзе ў Польшчы будзе 14 святочных дзён і некалькі доўгіх выхадных

28.11.2024 08:33
Сейм прыняў папраўку да Закона аб непрацоўных днях, згодна з якой непрацоўным днём будзе і Вігілія Божага Нараджэння (24 снежня).
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock

Цяпер новыя правілы разгледзіць Сенат. Калі яны ўступяць у сілу, то ў 2025 годзе работнікі будуць мець 14 устаноўленых законам выходных дзён (апрача традыцыйных суботы і нядзелі), на якія прыпадаюць дзяржаўныя або рэлігійныя святы.

У наступным годзе на Каляды з улікам святочных дзён можна будзе запланаваць адпачынак у суме на два тыдні.

Таксама доўгія выходныя можна будзе запланаваць (з улікам афіцыйных святочных дзён) у маі, чэрвені, лістападзе.

Паводле PAP/вх