Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў па тэлефоне са сваёй грузінскаю калегаю адносна нядаўняга рашэння ўраду Грузіі цалкам прыпыніць перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз да 2028 года.
Як паведамляе офіс прэзідэнта, Анджэй Дуда звярнуўся да ўрада Грузіі з заклікам «прыслухацца да голасу грамадзян і адмовіцца ад рашэнняў, якія супярэчаць іх волі», а таксама высветліць усе сумнеўныя момант, звязаныя з ходам апошніх парламенцкіх выбараў.
Падчас Саламэ Зурабішвілі прадставіла бягучую сітуацыю ў Грузіі, а таксама ход нізавых і стыхійных сацыяльных пратэстаў, якія працягваюцца ўжо два дні. Прэзідэнт Грузіі таксама выказала глыбокую занепакоенасць перспектывай росту напружанасці, эскалацыі ўнутранага канфлікту і сур'ёзнага канстытуцыйнага крызісу ў Грузіі.
Як падкрэсліваюць у прэзідэнцкай канцылярыі, Анджэй Дуда «паслядоўна падтрымлівае даўнія памкненні грузінскага народа быць часткай Еўрасаюза».
Таксама нагадалі, што гэтая мэта замацавана ў Канстытуцыі Грузіі і, паводле ўсіх апытанняў, карыстаецца падтрымкай пераважнай большасці грузінскага грамадства.
«Рашэнне ўрада ў Тбілісі цалкам прыпыніць перамовы аб уступленні і, па сутнасці, замарозіць адносіны з ЕС з'яўляецца балючым ударам па гэтых памкненнях і наносіць вельмі сур'ёзны ўрон як самой Грузіі, так і Еўрасаюзу. Гэты радыкальны крок, відавочна ў інтарэсах Расіі, супярэчыць перадвыбарчым дэкларацыям «Грузінскай мары» і таму мае прыкметы фальсіфікацыі выбараў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэзідэнта Польшчы.
Бягучая сітуацыя ў Грузіі патрабуе разгляду ўсіх сумневаў адносна ходу сёлетніх парламенцкіх выбараў у гэтай краіне.
У той жа час Анджэй Дуда заклікаў урад Грузіі да гатоўнасці прызначыць новыя выбары, «пазбаўленыя ад усялякіх сумневаў і падазрэнняў».
У офісе прэзідэнта таксама падкрэслілі, што маштабы цяперашніх дэманстрацый у Грузіі, а таксама родкі, якіяе выкарыстоўваюць прадстаўнікі грузінскай адміністрацыі, сведчаць аб тым, што грузінскае грамадства расчаравана рашэннем урада. «У той жа час інфармацыя, якая з'яўляецца ў паведамленнях СМІ аб жорсткасці ў падаўленні пратэстаў і пагрозе кровапраліцця, выклікае вялікую занепакоенасць далейшым ходам падзей у Грузіі», — дадаецца ў паведамленні.
«Месца Грузіі — у аб’яднанай Еўропе», — гаворыцца ў паведамленні.
У Грузіі тысячы людзей выходзяць на вуліцы, каб прадэманстраваць падтрымку палітыкі збліжэння з Еўрасаюзам і НАТА. Дэманстрацыі жорстка разганяюцца паліцыяй. Вадамёты, дубінкі і слезацечны газ — арсенал грузінскіх службаў. За два дні былі арыштаваныя больш за 100 чалавек.
IAR/вх