Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца тэндэнцыя росту колькасці захворванняў на ВІЧ-СНІД

01.12.2024 13:01
У Польшчы выяўлена каля 22 тысяч ВІЧ-інфікаваных людзей. Гэта людзі з дыягнаставаным захворваннем, але, паводле ацэнак спецыялістаў, некалькі тысяч чалавек могуць не ведаць пра сваю хваробу.
 .
Ілюстрацыйнае фота. forma82/Shutterstock

Прафесар Юстына Кавальская з інфекцыйнага шпіталя ў Варшаве падкрэсліла, штогод колькасць захворванняў павялічваецца прыкладна на сем працэнтаў. Інфекцыяніст дадала, што ў апошнія гады назіраецца больш рост выяўленых захворванняў.

«Як правіла, большасць дыягназаў ставяць маладым людзям, якія падтрымліваюць палавыя кантакты», — сказала доктар.

Яна дадала, што цяпер часцей інфекцыю выяўляюць сярод маладых мужчын.

Інфекцыяністы падкрэсліваюць, што часта ВІЧ-інфекцыя выяўляецца са спазненнем. У Польшчы дзейнічаюць 29 кансультацыйна-дыягнастычных пунктаў, дзе можна бясплатна, ананімна і без накіравання, прайсці аналіз на ВІЧ. У наступным годзе сродкі на працу гэтых пунктаў будуць павялічаны ўдвая — з 3 да 6 мільёнаў злотых.

Эпідэмія ВІЧ/СНІДу пачалася больш за 40 гадоў таму. У Польшчы першы чалавек, хворы на ВІЧ, быў выяўлены 39 гадоў таму.

Сёння — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

IAR/вх